Відэа
Транскрыпцыя
Па ўсім свеце,
марыхуана дыкрыміналізуецца, ці нават апыняецца легальнай.
Але ці гэта сапраўды добрая ідэя?
У гэтым анлайн дэбаты
шкодныя бакі часта згладжваюцца.
Такім чынам, давайце паглядзім на тры самых моцных аргументаў
супраць легалізацыі марыхуаны.
[Intro - Kurzgesagt]
Аргумент нумар 1:
У апошнія некалькі дзесяцігоддзяў,
Марыхуана была мадыфікавана каб стаць значна больш моцнай.
Сёння, марыхуана з’яўляецца настолькі моцнай,
што на самой справе гэта моцны наркотык, які можа выклікаць псіхоз.
Асноўны актыўны інгрэдыент марыхуаны ТГК,
і ёсць пераканаўчыя доказы таго, што ТГК звязаны з развіццём псіхоза
незалежна ад іншых фактараў рызыкі.
Марыхуана таксама змяшчае рэчыва пад назвай КБД,
які, здаецца, процідзейнічае яго эфекту.
Гэта нават выпрабоўваецца ў якасці лекаў супраць псіхозу і трывогі.
Але паколькі гэта не прыносціь вам больш кайфу,
вытворцы паступова змяншалі колькасць КБР
у марыхуане на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў,
у той час як павялічвалі ўзровень ТГК.
Тэставанне проб паказалі, што ўзровень ТГК ўзраслі з каля 4% у 1990-я гады
да амаль 12% ў 2014 годзе,
ссоўваючы суадносіны колькасці ТГК да КБД ад 1:14 ў 1995 годзе
да каля 1:80 ў 2014 годзе.
Пакуль незразумела, наколькі дакладныя былі гэтыя тэсты, ты не меньш.
У цэлым, апошнія дадзеныя сведчаць аб тым, што чым больш вы марыхуаны ўжываеце,
і чым яна мацней,
тым вышэй рызыка развіцця псіхозу.
Але наколькі вялікая рызыка псіхозу для насельніцтва ў цэлым?
Даследаванне, праведзенае ў Вялікабрытаніі, паказала,
што ў той час калі выкарыстанне марыхуаны значна ўзрасло, у перыяд з 1996 па 2005 год,
колькасць выпадкаў шызафрэніі –
тып псіхозу – застаецца стабільным.
Рызыка, што марыхуана выклікае псіхоз
застаецца самай высокай для людзей,
якія ўжо маюць высокую рызыку пачатку развіцця псіхозу.
Для такіх людзей больш верагодным здаецца тое, што
марыхуана хутчэй паскорыць развіццё іх хваробы,
чым выклікае яё, наколькі нам зараз вядома.
Такім чынам, працягваецца разважанне,
калі менш людзей маюць доступ да марыхуаны,
тым ніжэй рызыка марыхуаны выклікаць псіхоз.
Але на самой справе, можна сцвярджаць, што
менавіта таму, што марыхуана з’яўляецца незаконнай,
больш людзей ў выніку набудуць псіхоз.
Забарона робіць нелегальны наркотык мацнейшым і больш магутным,
таму што такім чынам вы можаце мясціць большую колькасць прадукту ў меншай прасторы
і прадаць яго з большым прыбыткам.
Гэта тое, што адбылося падчас забарона на алкаголь у ЗША,
дзе моцныя спіртныя напоі сталі нормай.
І тое ж самае адбываецца зараз з марыхуанай.
Уявіце сабе свет, дзе лікёр гэта адзіны даступны алкаголь.
У вас ёсць выбар: альбо не піць увогуле,
альбо ап’янець значна больш, чым вы хацелі б.
Гэта тая сітуацыя, у якой знаходзяцца шмат курцоў марыхуаны сёння.
Людзі не перасталі піць падчас забароны,
і лічбы паказваюць, што законы ня стрымліваюць людзей ад ужывання марыхуаны.
Мы ня можам прымусіць марыхуану знікнуць,
але мы можам зрабіць яе больш бяспечнай.
Калі б марыхуана была законнай,
было б больш варыянтаў для спажыўцоў,
і рэгулятары маглі б, напрыклад, настойваць на высокім узроўні КБД.
Гэтак жа, як і большасць людзей не п’е бутэльку гарэлкі пасля працы,
многія людзі з задавальненнем спажываюць версію марыхуаны, у выглдзе піва пасля працы.
Аргумент 2: марыхуана з’яўляецца дзвярыма ў свет наркотыкаў.
Калі марыхуна будзе легалізавана,
адбудзецца ўсплёск у выкарыстанні значна больш небяспечных наркотыкаў.
Даследаванне 2015 году паказала, што
каля 45% ад пажыццёвых спажыўцоў марыхуаны
калісці прынямалі некаторыя іншыя нелегальныя наркотыкі.
Легалізацыя марыхуаны можа узмацніць гэтую тэндэнцыю:
чым больш маладых людзей спрабуюць легальную марыхуану,
тым больш з іх могуць ў выніку паспрабаваць больш цяжкія наркотыкі.
Але аказваецца, што сапраўдныя “дзверы” да ўжывання наркотыкаў надыходзяцца значна раней:
цыгарэты.
Адно даследаванне паказала, што
падлеткі, якія пачалі курыць ва ўзросце да 15 гадоў
на 80% больш схільныя выкарыстоўваць незаконныя наркотыкі, чым тыя, хто не пачаў.
А даследаванне 2007 года паказала, што падлеткі паміж 12 і 17 гадамі, якія курылі
маюць у тры разы больш шанцаў пачаць піць,
у сем разоў больш верагодна выкарыстоўвалі наркотыкі, такія як гераін ці какаін,
і мелі ў сем разоў больш шанцаў звяртацца да марыхуаны.
Але калі гэта так,
як можа легалізацыя большай колькасці наркотыкаў спыніць выкарыстанне цяжкіх наркотыкаў?
Па-першае, важна прызнаць, што
людзі не ўжываюць наркотыкі, таму што яны законныя ці не.
Калі вы хочаце купіць любыя наркотыкі,
Вы заўсёды зможаце знайсці кагосьці, хто будзе рады вам іх прадаць.
Сапраўднае пытанне, чаму людзі ўвогуле пачынаюць
нездарова ставіцца да наркотыкаў?
Даследаванні паказваюць, што пэўныя ўмовы
робяць людзей асабліва ўразлівымі да наркотыкаў і наркаманіі.
Цяжкае дзяцінства,
ранняя траўма,
нізкі сацыяльны статус,
дэпрэсія, нават генетычныя фактары.
Наркотык да якога яны схільны, часцей за ўсё, не выпадковасць
Наркаманы прымаюць наркотыкі, каб уцячы ад сваіх праблем.
Але наркотыкі не вырашаюць ні адну з гэтых праблем,
і замест таго каб вырашаць праблему, яны становяцца новай праблемай.
Але караць людзей за іх нездаровы механізм пераадолення
так жа сама ніяк не змяняе асноўныя прычыны.
Такім чынам, некаторыя сцвярджаюць, што мы павінны пайсці па зусім іншаму пуці.
У 2001 годзе,
Партугалія мела адну з самых вялікіх праблем з наркотыкамі ў Еўропе.
Становішча было досыць адчайным, каб паспрабаваць нешта радыкальнае:
Валоданне і карыстанне ўсемі незаконнымі наркотыкамі дэкрыміналізавалі.
Вы больш не маглі быць арыштаваныя;
Замест гэтага, улады пачалі маштабную кампанію ў галіне аховы здароўя.
Людзі, якія былі знойдзены з невялікай колькасцю наркотыкаў
былі накіраваны да службаў падтрымкі,
і атрымлівалі дапамогу ў лячэнні і зніжэнні шкоды.
Ўжыванне наркотыкаў разглядалася як хранічнае захворванне, а не злачынства.
Вынікі былі ашаламляльнымі:
лік людзей, хто спрабаваў наркотыкі і працягвалі іх выкарыстанне
знізіўся з 44% да 28% да 2012 года.
Выкарыстанне цяжкіх наркотыкаў зменшылася,
так жа як і колькасць хворых ВІЧ і гепатытам, і перадазіровак.
У цэлым, легалізацыя наркотыкаў можа дапамагчы грамадству значна больш, чым пашкодзіць яму.
Аргумент нумар 3:
Марыхуана выклікае прывыканне і шкодна для здароўя.
Яна павінна заставацца незаконнай каб трымаць шкоду на мінімальным узроўні.
Так як прывыканне да марыхуаны хутчэй псіхалагічнае, чым фізічнае,
яна ўсё яшчэ з’яўляецца рэальнай праблемай.
Попыт на лячэнне залежнасці ад марыхуаны
павялічыўся больш чым у два разы толькі за апошняе дзесяцігоддзе.
У агульнай складанасці, каля 10% людзей хто спрабуе марыхуану стане залежным ад яе.
Гэта таксама звязана з больш высокім узроўнем ТГК.
Даследаванне, апублікаванае ў 2017 годзе
адсочвала моц марыхуаны і галандскія кафешопы
на працягу 16 гадоў.
Для кожнага павялічэння ТГК на 1%,
больш за 60 людзей трапілі на лячэнне па ўсёй краіне.
З пункту гледжання негатыўных наступстваў для здароўя,
некаторыя даследаванні звязваюць марыхуану з падвышаным крывяным ціскам і праблемамі з лёгкімі,
у той час як даследаванне 2016 года паказала, што выкарыстанне марыхуаны не было звязана з
фізічнымі праблемамі са здароўем, акром высокай рызыкі захворвання дзёсен.
Некаторыя даследаванні паказалі, што марыхуана змяняе мазгі падлеткаў,
і памяншае іх інтэлект;
але калі пазнейшыя даследаванні прынялі да ўвагі ўжыванне алкаголю і табаку,
вынікі былі непераканаўчымі.
У цэлым, даследаванне паказала, што
прымаць якія-небудзь наркотыкі, у той час як ваш мозг ўсё яшчэ ў развіцці дрэнна для вас.
Праўда, мы яшчэ ня ведаем, наколькі марыхуана нездаровая.
Нам трэба больш сродкаў для правядзення даследаванняў,
якія цяжка атрымаць у той час як марыхуана застаецца незаконнай.
Ты не меньш, мы можам прадставіць тое, што мы ведаем, у перспектыве.
16% людзей, якія ўжываюць алкаголь становяцца алкаголікамі,
і 32% людзей, якія спрабуюць цыгарэты становяцца курцам.
Мы дакладна ведаем, што алкаголь ўплывае на ваш мозг,
разбурае печань і выклікае рак;
у той час як тытунь закаркоўвае артэрыі,
разбурае вашыя лёгкія, а таксама выклікае рак.
3,3 мільёна людзей паміраюць ад злоўжывання алкаголю кожны год,
у той час як курэнне забівае больш за 6 мільёнаў людзей.
Ніхто ж не кажа, што тытунь і алкаголь бясшкодныя толькі таму, што яны законныя.
Акрамя таго, ніхто ўсур’ёз не прапануе забараніць іх, нават калі яны надзвычайна небяспечныя.
Законнасць гэта спосаб ажыццяўляць некаторы кантроль над імі,
асабліва калі гаворка ідзе пра ахову маладых людзей.
Гэта часта значна цяжэй для падлеткаў купляць легальныя наркотыкі, чым купіць незаконныя.
Афіцыйныя прадаўцы могуць атрымаць вялізарныя штрафы
і страціць сваю ліцэнзію, калі яны прадаюць непаўналетнім дзецям.
Законнасць стварае тут стымулы, якія гандляры наркотыкамі не могуць выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах.
Так што рабіць марыхуану легальнай, не азначае яе адабрэнне.
Гэта азначае, што вы бераце на сябе адказнасць за рызыкі, якія яна прадстаўляе.
Гэта таксама можа адкрыць дзверы да шматлікіх новых даследаванняў
якія паказваюць нам, наколькі насамрэч марыхуана шкодна, і для каго.
Выснова:
Марыхуана з’яўляецца наркотыкам,
і гэтак жа, як і любы іншы наркотык, яна мае негатыўныя наступствы
для значнай часткі людзей, якія выкарыстоўваюць яго.
Яна не бясшкодна.
Здаецца, што лепшы спосаб абараніць грамадства ад яго негатыўных наступстваў
гэта легалізацыя і рэгуляванне.
Дзякуючы нашаму партнёрству з Funk,
гэта відэа ўжо даступна
на нашым нямецкім канале на працягу двух тыдняў!
Паглядзіце яго і падпішыцеся
Каб практыкаваць свае веды нямецкай мовы!
І калі вы хочаце падтрымаць стварэнне відэа,
стварэнне якіх займае месяцы, каб правесці даследаванне і падрыхтоўку,
і атрымаць кучу крутога стаффа ў выніку
Зрабіць гэта вы можаце на patreon.com/kurzgesagt (спасылка ў апісанні)