Яйка - кароткая аповесць. | Kurzgesagt

🎁Amazon Prime 📖Kindle Unlimited 🎧Audible Plus 🎵Amazon Music Unlimited 🌿iHerb 💰Binance

Відэа

Транскрыпцыя

Ты памёр, калі ехаў дадому.

Трапіў у аўтамабільную аварыю.

Не асабліва ўражваючую аварыю,

…але тым ня меньш фатальную.

Сьмерць была бяз болю.

Дактары спрабавалі выратаваць цябе,

…але ўсё было дарэмна.

Тваё цела было такім страшна пашкоджаным,

…што табе было б лепш сыйсьці, павер мне.

І тады ты сустрэў мяне.

«Што здарылася?»

«Дзе гэта Я?»

«Ты памёр,» — адказаў Я наўпрост.

Ня мае сэнсу падбіраць словы.

«Там быў… там быў цяжкавік…

…ды яго занесла.»

«Ага.»

«Я…»

«Я… Я памёр?»

«Ага.»

«Але не сумуй.»

«Усе паміраюць.»

Ты аглядзеўся.

Вакол была пустэча.

Толькі ты ды Я.

«Што гэта за мейсца?»

«Гэта й ёсьць жыцьцё пасьля сьмерці?»

«Больш ці меньш.»

«А ты… Бог?»

«Так. Я Бог.»

«Мае дзеці, ды жонка…»

Што наконт іх?

«Ці будзе зь імі ўсё нармалёва?»

«Мне падабаецца бачыць гэта,» сказаў Я,

«Ты толькі што загінуў, але твой галоўны клопат пра сваю сям’ю.

Гэта добрая рэч.»

Ты паглядзеў на мяне з захапленьнем.

У тваіх вачах Я зусім не выглядаў як Бог.

Я здаваўся табе звычайным мужчынам. Або, можа быць, жанчынай.

Нейкая важная фігура з няяснымі абрысамі.

«Не хвалюйся,» сказаў Я, «Яны будуць у парадку.»

«Твае дзеці будуць памятаць цябе як дасканалага ўва ўсіх адносінах.

Яны не назапасілі да цябе непавагу.

Твая жонка будзе плакаць

…але ў душы будзе адчуваць палёгку.

Шчыра кажучы, твой шлюб развальваўся.

Калі цябе гэта суцешыць,

то магу сказаць, што твая жонка будзе адчуваць сябе вельмі вінаватай за гэтае таемнае пачуцьцё палёгкі.»

«Ох…

Ну й што цяпер?

Я адпраўлюся ў рай або ў пекла, ці нешта такое?»

«Ні тое, ні другое. Твая душа пераселіцца ў іншае цела.»

«Ааа,»

«…значыць, індуісты мелі рацыю.»

«Усе рэлігіі маюць рацыю па-свойму.

Хадзем са мной.»

І ты пайшоў побач са мной скрозь пустэчу.

«Куды мы крочым?»

«Канкрэтна — нікуды.

Проста прыемна шпацыраваць падчас размовы.»

«Дык ў чым сэнс?

Калі Я буду народжаны зноў,

…Я ж буду зноў пустым, як шкло.

Усяго толькі немаўля.

Значыць, увесь мой досьвед і ўсё, чаго Я дасягнуў

…ў мінулым жыцьці, ня будзе мець значэньня?»

«Наадварот.

У цябе ўжо закладзеныя досьвед ды мудрасьць тваіх мінулых жыцьцяў.

Ты проста не памятаеш іх у дадзены момант.»

Я спыніўся ды абняў цябе за плечы.

«Твая душа нашмат больш вялікая, дзівосная ды цудоўная, чым ты можаш сабе ўявіць.

Чалавечая сьвядомасьць можа ўспрымаць толькі малюхную долю таго, што насамрэч існуе.

Гэта як быццам сунуць палец ў шклянку з вадой, каб праверыць, халодная яна ці гарачая.

Ты дасылаеш маленькую частку сябе ў гэты сьвет,

…а калі выходзіш з яго, то ўвесь назапашаны досьвед

…і веды застаюцца ў табе.

Ты быў у чалавеку ўсе папярэднія 48 год,

таму ты яшчэ не адчуваеш астатнюю частку сваёй бязьмернай сьвядомасьці.

Калі б мы з табой тут яшчэ пабылі,

ты б паступова пачаў узгадваць усё, што было з табой у мінулых жыцьцях.

Але няма сэнсу рабіць гэта кожны раз.»

«Колькі ж разоў Я ўжо перажыў рэінкарнацыю?»

«О, мноства.

І мноства мностваў.

…Ты перажыў мноства розных жыцьцяў.

На гэты раз

…ты будзеш кітайскай сялянкай у 540 годзе нашай эры.»

«Пачакай, як гэта так?»

Ты дасылаеш мяне назад па часе?»

«Ну можна сказаць і так.

Час у той форме, у якой ты яго ведаеш, існуе толькі ў тваім сусьвеце.

Там, адкуль родам Я, усё адбываецца па-іншаму.»

«Адкуль родам ты?»

«Ну канешне, Я таксама аднекуль родам. Але зусім зь іншага вымярэньня.

І там існуюць яшчэ такія ж як і Я.

Ты, канешне, хочаш ведаць, якім гэтае тамака ёсьць,

…але, шчыра кажучы, ты не зразумееш.»

«Ааа…» расчаравана працягнуў ты.

«Але паслухай,

калі Я пераўвасабляюся ў людзей з розных часоў,

…Я, напэўна, магу калісьці сустрэцца з самім сабой?..

«Канешне. Такое заўжды адбываецца.

З-за таго, што кожнае жыцьцё ўсьведамляе толькі сябе,

ты нават не разумееш, што гэтая сустрэча адбылася.

«Тады ў чым сэнс гэтага ўсяго?»

Я паглядзеў табе ў вочы.

«Сэнс жыцьця,

…тое, дзеля чаго Я стварыў гэты сусьвет,

…гэта каб ты дасьпеў.»

«Маеш на ўвазе чалавецтва? Ты хочаш, каб чалавецтва сасьпела?»

«Не-не-не, толькі ты.

Я стварыў увесь гэты сусьвет толькі для цябе.

З кожным новым жыцьцём ты расьцеш ды разьвіваесься,

…ператвараесься ўва ўсёабдымны інтэлект.»

«Толькі Я?

А як жа ўсе астатнія?»

«Больш нікога няма.

У гэтым сусьвеце ёсьць толькі ты ды Я.»

Ты ўтаропіўся на мяне.

«Але ўсе людзі на Зямлі?

«Гэта ўсё ты.

Розныя пераўвасабленьні цябе.»

«Пачакай. Я…

…гэта КОЖНЫ?»

«Зараз ты ўцяміў гэта.»

«Я — гэта кожны чалавек, які калі-небудзь жыў на Зямлі?»

«І які калі-небудзь будзе жыць, так.»

«Я Джон Кэнэдзі?»

«І ты Лі Харві Освальд…»

«Я Гітлер?»

…з жахам усклікнуў ты.

«І ты мільёны яго ахвяр.»

«Я Езус?»

«І ты кожны з яго пасьлядоўнікаў.»

Ты змоўк.

«Кожны раз, прыносячы камусьці боль,

…ты прыносіў боль сабе.

Кожны раз, робячы камусьці дабро,

…ты рабіў дабро сабе.

Кожны шчасьлівы або сумны момант быцьця на Зямлі

…быў пражыты, або будзе пражыты табой.»

Ты задумаўся на доўгі час.

«Навошта?

Для чаго гэта ўсё?»

«Таму што аднойчы ты станеш такім, як Я.

Таму што ты й ёсьць Я.

Ты маё дзіця.»

«Ух ты…»

«Значыць Я Бог!?»

«Не, пакуль яшчэ не. Зараз ты толькі зародак.

Ты расьцеш.

Калі ты пражывеш кожнае чалавечае жыцьцё на Зямлі ўва ўсе часы,

…ты будзеш гатовы нарэшце нарадзіцца.»

«Значыць, увесь сусьвет…

Гэта ўсяго толькі…»

«Яйка!», падцьвердзіў Я.

«А зараз табе пара ў новае жыцьцё.»

І Я адправіў цябе ў твой шлях.