Аптымістычны нігілізм. | Kurzgesagt

🎁Amazon Prime 📖Kindle Unlimited 🎧Audible Plus 🎵Amazon Music Unlimited 🌿iHerb 💰Binance

Відэа

Транскрыпцыя

Чалавечае існаванне страшнае і заблытанае.

Некалькі соцень тысяч гадоў таму мы сталі свядомымі і зразумелі, што знаходзімся ў дзіўным месцы.

Побач з намі ў ім былі іншыя істоты. Мы маглі кагосьці з’есці; хтосьці мог з’есці нас.

Там было штось вадкае, што мы маглі піць; і яшчэ былі рэчы, з якіх маглі рабіць іншыя рэчы.

Удзень на небе быў маленечкі жоўты шар, які грэў нашу скуру.

Начное неба мела шмат прыгожых аганькоў.

Гэта месца дакладна пасавала нам.

Штосьці сачыла за намі.

Мы былі дома. Гэта рабіла ўсё менш страшным і заблытаным.

Чым старэйшымі мы станавіліся, тым больш мы даведваліся пра сябе і сусвет.

Мы даведаліся, што мігатлівыя агеньчыкі не ззяюць для нас, яны проста існуюць.

Мы даведаліся, што мы не ў цэнтры таго, што сёння называем сусветам,

і што яно значна, значна старэйшае, чым мы меркавалі.

Мы даведаліся, што мы зроблены са шмат маленькіх мёртвых рэчаў,

якія складаюць вялікія рэчы, якія не мёртвыя праз пэўныя прычыны,

і што мы толькі адзін з этапаў гісторыі, якая сягае на мільярд гадоў у мінулае.

Мы даведаліся, на жах, што жывем на вільготным шарыку з парушынак, які рухаецца вакол сярэдняй па памеры зоркі

ў ціхім адгалінаванні сярэдняй галактыкі, якая з’яўляецца часткай групы галактык, якую мы ніколі не пакінем.

І гэтая група толькі адна з тысяч, якія разам складаюць галактычны суперкластар.

І нават наш суперкластар - гэта толькі адзін з тысяч, якія складаюць тое, што мы называем назіраемай часткай сусвету.

Сусвет мусіць быць у мільён разоў болей, але мы ніколі пра гэта не даведаемся.

Мы нават можам раскідвацца меркаваннямі пра дзве сотні мільёнаў галактык

альбо трыльёны зорак альбо навалам планет,

але ўсе гэтыя лічбы нічога не значаць. Нашы мазгі не могуць усвядоміць гэтыя паняцці.

Сусвет занадта вялікі. Яго занадта шмат.

Але памер - не самае складанае, з чым мы мусім мець справу.

Гэта час, альбо, больш дакладна, адрывак часу, які мы маем.

Калі табе пашанцуе дажыць да сотні гадоў,

тады ты будзеш мець пяць тысяч дзвесці тыдняў.

Калі табе двадцаць пяць, тады табе засталося тры тысячы дзевяцьсот тыдняў.

Калі ты збіраешся памерці ў семдзесят, тады засталося дзве тысячы трыста сорак тыдняў -

шмат часу, але … на самой справе не.

А што тады?

Твае біалагічныя працэсы зламаюцца,

і дынамічныя патэрны перастануць быць дынамічнымі.

Яны распусцяцца, пакуль нічога не застанецца.

Некаторыя вераць, што існуе частка нас, якую немагчыма пабачыць ці памерыць,

але мы не можам гэтага высветліць, таму жыццё можа быць такім

і мы навечна скончым яго смерцю.

Хаця гэта не так страшна, як гучыць.

Калі ты не памятаеш 13,75 мільярдаў гадоў, якія мінулі да твайго з’яўлення,

тады трыльёны і трыльёны і трыльёны гадоў пройдуць у імгненне вока пасля таго, як ты сканаеш.

Заплюшчы воды. Далічы да 1.

Гэтак адчуваецца вечнасць.

І, наколькі мы ведаем, напрыканцы ўсяго, сусвет загіне і нічога ўжо ніколі не зменіцца.

Наша відэа выклікае экзістэнцыяльны страх у многіх людзей,

і апошнія колькі хвілін напэўна ўжо не дапамогуць.

Так, за адзін раз, мы хочам прапанаваць іншы погляд на гэтыя рэчы:

ненавуковы, суб’ектыўны падыход, філасофію Kurzgesagt, калі хочаш.

Аднясіся да гэтага скептычна; мы не ведаем пра чалавечае існаванне болей за цябе.

Мы падыходзім да экзістэнцыяльнаму страху з аптымістычным нігілізмам.

Што мы маем на ўвазе?

Так, калі падсумаваць, то малаверагодна, што 200 трыльёнаў зорак былі зроблены для нас.

У пэўным сэнсе, падаецца існаванне кпіць з нас.

Мы сталі свядомымі толькі для таго, каб зразумець, што гэтая гісторыя не пра нас.

І хоць файна ведаць пра электроны і пра крыніцы энэргіі клеткі,

навукоўцы не вельмі намагаюцца, каб зрабіць гэтыя веды менш дэпрэсіўнымі.

Добра, але што з гэтага?

Ты атрымліваеш толькі адзін шанец у жыцці, што палохае, але і разнявольвае цябе.

Калі сусвет скончыцца «цеплавой смерцю», усе знявагі, якія ты перажыў у сваім жыцці, будуць забытыя.

Кожная памылка, якую ты зрабіў, ужо не будзе мець значэння.

Усе кепскія рэчы, якія ты ўчыніў, перастануць быць важнымі.

Калі наша жыццё гэта ўсё, што мы мусім перажыць,, тады яно адзінае вартае.

Калі сусвет не мае прынцыпаў, тады адзіныя прынцыпы гэта тыя, што мы вырашылі.

Калі сусвет не мае мэты, тады мы можам самі яе вызначыць для сябе.

З вялікай верагоднасцю чалавек перастане існаваць,

але перад тым, як гэта адбудзецца, мы можам вывучыць сябе і свет вакол нас.

Мы можам перажываць пачуцці. Мы можам спасцігнуць ежу, кнігі, усходы і кампанію адзін аднаго.

Справа ў тым, што мы нават можам падумаць пра гэтыя рэчы як неверагодныя.

Вельмі лёгка думаць пра сябе як абасобленую ад усяго істоту, але гэта няпраўда.

Мы з’яўляемся часткай сусвету як нейтронная зорка

альбо чорная дзірка, альба туманнасць.

Нават яшчэ больш, наогул, мы іх мысленне і пачуццё:

цэнтральны орган сусвету.

Мы сапраўды вольныя на пляцоўцы памерам з сусвет,

таму мы можам імкнуцца быць шчаслівымі і будаваць сваю утопію сярод зорак.

Гэта не тое, каб мы даведаліся пра ўсё, што трэба ведаць,

што мы не ведаем, і чаму правілы сусвету такія, якія яны ёсць,

як пачалося жыццё і чым яно з’яўляецца.

Мы не маем ідэі, што такое свядомасць, або ці адныя мы ў сусвеце.

Але мы можам паспрабаваць знайсці некалькі адказаў.

Ёсць мільярды зорак, якія можна наведаць, шмат хвароб, якія трэба вылечыць,

шмат людзей, каму трэба дапамагчы, шмат прыемных пачуццяў, якія варта перажыць,

і відэа гульняў, якія трэба скончыць.

Ёсць шмат таго, што трэба зрабіць.

І, нарэшце, вы патрацілі шмат часу, якое ў вас было.

Калі гэта і ёсць наш адзіны шанец у жыцці, тады няма прычын не атрымліваць асалоду

і не жыць так шчасліва, як магчыма.

Бонусныя балы, калі ты палепшыў жыццё іншых людзей.

Больш бонусных балаў, калі ты дапамог пабудаваць галактычную чалавечую імперыю.

Рабі рэчы, ад якіх ты атрымліваеш асалоду.

Ты можаш рашыць, што менавіта гэта значыць для цябе.